Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Клін

Кахаю, смяюся, плачу-
Запознены ў небе клін
Кірунак узяў за удачай,
І мроіцца, што ў ім
Лячу я ў невядомасць,
У ёй каб сябе знайсці,
Пакінуць зямную стому
Ды тое, што так карціць,
Ды тое, што так балела
І спэўніцца не магло.
Узяў трапяткую смеласць
Махнуць на усё крылом,
Спаткацца каб з новым ветрам
Ды рэхам сябе адчуць
У новых мясцінах светлых;
У свет невядомы лячу…
А клін ну зусім вось блізка,
Ды мары мае дарма:
Здаецца, вось слёзы пырснуць,-
Між птушак мяне няма.


Верш Клін - Уладзімір Гайдук