Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сiвенькi, родненькi, усмiхнёны

Сiвенькi, родненькi, усмiхнёны
Ай, чаму лобiк твой такi салёны
Сiвенькi, родненькi, дарагi
Ай, чаму ж стаў ты такi благi?
Дзе ж ты хадзiў, саколiк скажы?
Што ты там бачыў, як ты там жыў?

Бачыш, стапталiся лапцiкi зусiм
Можа, новыя ты мне дасi?
Бачыш, торбачка зусiм худая стала
Цi не пакладзеш кавалачак сала?

А што ж саколiк, хiба пойдзеш зноў
Хiба у свеце шмат маеш сваякоў?
Хiба маеш дзе пакласцi галаву
На пасцель, а не на зеленую траву?

На адным мейсцы мне не уседзець
Вецер i дошч – мае лепшыя суседзi
Пасiвеў нават я, калi быў у дарозе
Што ж мне рабiць на тваiм парозе?

Сiвенькi, родненькi, сябе паберажы
Можа, вазьмi кабылку запражы
Усё-ткi лягчэй ехаць, як iсцi
Тым больш што ўнiз, а не ўверх табе расцi

Праўду кажаш ты, але Бог табе суддзя
Жоднае вярсты не праехаў я
Усё ножкамi, ножкамi iшоў
Ды й так iдучы, iсцiну знайшоў

А у чым, саколiк, iсцiна твая
Яна у кожнага можа быць свая?
Ў тым, што дарога – найлепшая сям’я
Ў тым, што у Бога на прыкмеце я

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сiвенькi, родненькi, усмiхнёны - Уладзімер Гардзейка