Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Нзнаёмка

Дазволь, дзяўчына, дакрануцца
Да валасоў тваіх ільна.
Дазволь на момант акунуцца
Ў блакіт вачэй да дна.

Дазволь імя спытаць не смела,
А мне любое спадабаецца.
Усё, што да цябе, згарэла,
Раман мой новы пачынаецца.

Не ўдалося дакрануцца
Да валасоў тваіх ільна,
Не паспеў я акунуцца
Ў блакіт вачэй да дна.

Незнаёмкай ты знікала,
Не паглядзеўшы на мяне.
Майго кахання не чакала,
Адзін застаўся ў вясне.


Верш Нзнаёмка - Таццяна Станюш