Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шукаю ежу для душы

Шукаю ежу для душы.
Ды не магу знайсці па смаку.
І раптам – шэпт: “Сама пішы
І раздавай свае прысмакі!”

Параду слухаю. Пішу.
Пасля чытаю – што такое?
Хоць гатавала ад душы,
Але не тое, ўсё не тое!

То перасмажу і спалю,
То на агні не датрымаю,
То ў мітусні перасалю –
Нічога смачнага не маю.

Гасцей няма чым частаваць.
Ну й гаспадыня-недарэка!
Дык лепей класікаў чытаць –
Яны і ежа нам, і лекі…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Шукаю ежу для душы - Таццяна Дзям'янава