Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прымала жонка неяк душ

Прымала жонка неяк душ…
Ужо закрыла кран з вадзіцай,
Калі зайшоў у ванну муж
Услед – у спёку асвяжыцца.

Ды тут званок пачаў пішчаць…
Ў ручнік свае ўкруціўшыся цела,
Жанчына дзверы адчыняць
Гасцям нязваным паляцела.

А там – сусед… і на парог…
І васемсот долараў вынуў…
“А хочаш – дам табе пачок,
Калі ручнік з сябе ты здымеш?”

Такія грошы! Ну і шоў!
Ды за пустое – і так многа!
Раз гэтак, покрыва – далоў…
І – галяком: “Глядзі, нябога!”…

-Ну, хто там быў? – мужык спытаў.
– Ніхто… сусед… А што такое?
– Ды ён даляры пазычаў.
Ці не казаў чаго пра тое?

Мараль: лепш бабе расказаць,
Што пазычаеш грошы сябру.
Каб ёй сябе не распранаць,
Як апынецца ён нахабным.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Прымала жонка неяк душ - Таццяна Дзям'янава