Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На гасціннай планеце

На гасціннай планеце,
Дзе часовы наш дом,
Мы дасюль – нібы дзеці,
Што гуляюць з агнём.

Спажываем “пустышкі” –
Слава, грошы, прэстыж
І жадаем залішне –
Ўсіх магчымасцей звыш.

Час дарэмна марнуем –
Ні сабе, ні другім,
Бо зайздросцім, раўнуем,
Асуджаем і кпім.

А, спаткаўшы каханне,
З-за нязначных абраз
Глупай жорсткасцю ранім
Тых, хто мілуе нас.

Спрэчкі зводзім у бойкі,
Зневажэнне – у здзек,
Святкаванні – ў папойкі…
О, дзівак-чалавек!

Ты не чуеш, як плача
Пад табою зямля?
Ці не можаш іначай,
Бо яшчэ немаўля?

11.08.2010

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш На гасціннай планеце - Таццяна Дзям'янава