Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чарадзей

Чары дзей,
Чарадзей Усяслаў!
Праз туманы
гадоў і вякоў!
Ад навалы чужое
пазбаў,
ад бяспамяцтва
гнюсных акоў.
Не змарнела
на дух та зямля,
дзе Сафіі Сьвятыя
Крыжы,
дзе цячэ Палата і
Дзьвіна
і дзе вораг стаяў
на мяжы.
Глянь, вартуе
Барысаў камень
Беларусі-Радзімы
мурог.
Толькі б мы
не згасілі агмень,
баранілі свой
родны парог.
Перакінься ў ночы
ваўком
і сьцяжынай лясною
бягі!
Хай навокал
маланкі і гром!
Хай навокал
чужыя сьцягі!
Мару, Веру сваю
зьберажы,
ды Надзею ўпарта
трымай.
І табе запяюць
капяжы,
І, нарэшце, здабудзеш
Свой Край!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Чарадзей - Таццяна Барысава