Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жыву на Беларусі

Жыву на Беларусі,
А адчуваю, што ў Літве.
Дзе абдымаю нашы Сцягі.
Якія з “Пагоняй”на кане.

Дзе Бел-Чырвоны колер.
Пануе меж іных.
Дзе наша Мова мовіць.
Ня гледзячы на тых.

Хто па інакшы марыць.
Хто заблукаў ў снах.
Хто нашу Мову травіць.
Ня зведаўшы той страх.

Што Мова, ад калыскі,
Ад продкаў к нам прыйшла.
Каму яе адновіць?
Каб зорка узышла?

Таму хто Край свой любіць.
Шануе ён Бацькоў.
Каму ня сорам будзе.
Прамовіць-“Тут наш дом!”

Мясціна гэта наша.
Тут мой любімы Кут.
Дзе жылі мы спрадвечна.
Пазнаўшы і Статут.

І Бацькаўшчына наша,
Хай прыме нас к сабе.
Хто Мову нашу любіць?
Хай зорка узыйдзе!

І хай пад ззянем зорак.
Пад небам із блакіт.
Сюды мы выйдзем разам.
Пад цішыню ракіт.

І Край наш адновіцца.
І ў сэрцы немы боль.
Каб Бацькаўшчыне быцца.
Патрэбен нам Кароль!

2012-2013

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Жыву на Беларусі - Сяржук Жакевіч