Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты – гэта я

Ты – гэта я,
Я – гэта ты,
Выйшлі абое сюды з любаты,
З неразгаданай нікім мілаты.
Выйшлі, каб выпадак, слаўны такі,
Зьвёў вочы ў вочы, руку да рукі.
Мы з прыцягненьня далёкіх плянэт
Сьмела і рупна зьляпілі свой сьвет.
Як непакоіць і позірк, і слых
Недасягальная тайна дваіх!
Толькі дасужасьць усіх плеткароў
Нам не суцішыць бунтоўную кроў.
Зайздрасьць людзкая нас сьмешыць даўно,
Хмеліць, нібы маладое віно.
Мы п’ем бяз стомы сваю мілату,
Лашчым і песьцім сваю любату.
Ты – гэта я,
Я – гэта ты,
Надта замес атрымаўся круты.
Як жа цяпер мне пайсьці ў немату,
У неразгаданасьць,
У пустату?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ты – гэта я - Сяргей Законнікаў