Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Маладым пачуццём

Маладым пачуццём
Свет заўжды нецвярозы,
Іх – дваіх – не рассудзяць
Ні людзі,
Ні Бог.
У каханні ёсць радасць,
Пакуты
I слёзы…
У каханні няма аднаго –
Перамог.


Верш Маладым пачуццём - Сяргей Законнікаў