Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Водар шакаладу і Eclаt

Я прыйшоў, вым’учаны прастудаю,
Перайшоў парог, нібы мяжу.
Я прыйшоў з праблем надзённых грудаю,
Не гані, я трошкі пасяджу.

Слухай, мне твае патрэбны дотыкі,
Водар шакаладу і Eclаt,
Ведаеш, цяпер не да эротыкі –
Адпусці грахі мае назад.

Адштурхні іх з берага на лодачцы,
Пакладзі ў яе турботны ком.
Стане лепш, я тут жа знікну ў фортачцы
З першым мімалётным скразняком.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Водар шакаладу і Eclаt - Сяргей Махнач