Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Арэхавае

На дне сваіх “Садомаў і Гамор”
Я здрадзіў Вам, бадай што раз у соты.
Здаецца, я даўно для Вас памёр,
Фатальна, незваротна – назаўсёды.

Дзялілі Вы са мною стол і дах,
Дзялілі ложак так, што сэрца ные,
Прыносілі агеньчыкі ў вачах
Блакітныя, пяшчотныя – жывыя.

А я ўнутры – ніхто, гнілы арэх,
Шкарлупіну нашу дзеля карысці.
Мне пакараннем выйдзе кожны грэх,
Які бязвольна я зрабіў калісьці.

26.02.2016

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Арэхавае - Сяргей Махнач