Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не пакрыўдзі паэта!

Не пакрыўдзі паэта!
Летуценна імгненна
Ён прынёс свае вершы
На радасць табе!
Не пакрыўдзі паэта!
Вышклтаўцоўна імаверна
Не захоча вас цешыць –
Не такі ён як усе.

У сяброўстве з сабакам
Вольным, шчырым, адданым
Аб адным толькі марыць:
Каб змяніўся сусвет.
Ён жыве небаракам
У гэтым свеце туманным.
Уладу ён не піярыць, –
У душы іншы свет.

Дорыць кветкі жанчынам
Яркіх восеньскіх фарбаў,
Пачастуе ўсіх жменькай
Залатой алычы.
Можа ўсё не тым чынам
Адбылося, як марыў, –
Не ўпадзе на калені.
Што не так – прамаўчы.

Ён адкіне ўсе крыўды.
Ён усё разумее.
І патопіць у гарэлцы
Несуцешны свой боль.
Але заўтра зноў прыйдзе
Пачытаць свае вершы
З пажаўцелай паперцы.
Не пакрыўдзі. Дазволь.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Не пакрыўдзі паэта! - Сяргей Кульбіцкі