Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ПОДЫХ ХАЛАДОЎ

Неба паблекла, а стылая плынь
Прылягла на счарнеўшы бугор.
У маркотным дрыжаннi мокрых галiн
Манiць шлях з туманамi да зор.

I над возерам птушка жалобна крычыць
Ёй не трэба зiму сустракаць.
Лес далёкi ў полi таксама не спiць,
Усё чакае снег першым спаткаць.

Снег i сцюжу, напэўна, у вячор прынясе
Вецeр-шкоднiк на далонях сухiх.
І прысыпiць зямельку лагодна ў сне,
Як з удзячнасцю ўсiм ад святых.

Сяргей Брандт, 09.10.2012


Верш ПОДЫХ ХАЛАДОЎ - Сяргей Брандт