Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Рэчка Дудка

Мілая рэчка дзяцінства майго,
Што ахрысцілі дарожнікі Дудкай,
Мне выплываеш праз зараснік год,
Граеш, квітнееш у снах незабудкай.

Шпарка да Віліі-маці бяжыш
Доняй, ёй радасцю сэрца напоўніць.
Колькі пасвеціць на свеце мне жыць
Буду цябе я змяістаю помніць.*

Як праз аер хлапчукі мы імчым,
Каб у абдымкі хутчэй табе трапіць.
Спёка стараецца нам дапячы,
Тут жа адразачку моц тваю траціць!

Тут пастушком я любіу адпачыць –
Разам з каровамі пасвіць аблокі,
За шчупакамі падоўгу сачыць,
Ракаў лавіць, што багата было так…

Можа і ў старасці колісь Бог дасць
Мне зазірнуць тут у вочы дзяцінства.
Студзіць мне вусны святая вада,
Быццам Iсус тут калісь пахрысціўся.

* Не выпрамленай міліярацыяй


Верш Рэчка Дудка - Станіслаў Валодзька