Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ваўчаня

Расказалі дзяды ля балота
Не паданне, не казку, а так…
Ёсць на свеце такая істота,
Што вачэй не адвесці ніяк.

І такая яна прыгажуня,
Недахопаў ніякіх няма.
І здаецца, вітае фартуна.
Як цудоўная німфа сама.

Закахацца нічога не варта.
Стан прыгожы, а пах ад валос…
Ён такі што стаіш ты ўпарта,
І вось вырашан твой ужо лёс.

Улятае душа на нябёса,
І зыходзіць з мяне цеплыня.
А фігура і вочы, валосы…
Будзеш толькі маё, Ваўчаня!


Верш Ваўчаня - Станіслаў Скорб