Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Маёй матулі

Дарагая мая матуля!
Я ў думках з табою заўжды.
Ведай ты як цябе люблю я
І жадаю табе вясны.
Я не раз табе дакучала,
Хвалявала цябе без прычын,
Позняй ноччу мяне ты чакала
І на твары тваім след маршчын.
Я прашу ў цябе прабачэння
За ўсё, што было не так,
Што ў адносіны нашы ценем
Пракрадаўся халодны жах.
Нават зараз, калі я ад дому далёка,
Калі нас раздзяляе шлях –
Усё-роўна мая дарога
Зноў прыводзіць дадому да нас.
Кожны раз, калі я еду
Ты чакаеш мяне адна:
Ты чакаеш мяне да абеду
І выглядваеш ты з вакна.
Зараз ведаю табе цяжка –
Надыходзіць вясна, а за ёю турботы,
Але гэта табе вельмі значна,
Бо з дзяцінства закалена ты да работы.
Ты працуеш з рання да ночы,
У школу ходзіш і вучыш дзяцей,
І ласкавыя іхнія вочы
Зорка сочаць за ходам падзей!
У школе нашай у роднай
Паважаеш ты свой калектыў.
І заўсёды сябруеш ты з песняй народнай
На любімы вясёлы матыў.
Шмат вясёлых хвілін у жыцці
Табе дорыць унучак – наш Сашка.
Ён блішчыць як агенчык у цёмнаё начы
І вяселіць бабулю, калі ёй так цяжка.
І якая складаная штука – наша жыццё:
Быць матуляй, бабуляй – усім на свеце
І заўсёды захоўваць цяпла пачуццё,
Бо з табою знаходзяцца родныя дзеці.
Дзеці любяць цябе і чакаюць,
Калі прыйдзеш да дому ты,
Усе разам цябе сустракаюць
І хінуцца ў час бяды.
Як цудоўна, што ты ў нас такая:
І табе ад нас нізкі паклон!
Мама, мамачка, дарагая!
І хай гэта не будзе сон.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Маёй матулі - Соф'я Бузун