Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш А я ня ведала цябе

А я ня ведала цябе…
Пяшчоту слоў, блакіт пралесак,
Ды водар траў у вясновым сне,
Што мякка вабіць на ўзлесак.

А ты прыйшоў праз сотні год…
Праз сотні сноў ды памяць думак.
Праз вечнасць першых свежых вод,
Паставіў неба на рахунак.

Мне б птушкай падаць у шызы лёд,
Пакінуць сэрца ў пыльным бруку,
Ды песні ўраз спыніць палёт,
Згубіць навечна ў марным друку.

Самотны вецер напяе,
Што з вуснаў прагных піць атруту,
Ды сонца лашчыць у мутным шкле
З табой, нажаль, нядоўга буду.


Верш А я ня ведала цябе - Сенька Пралеска