Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш НОВАРОДЖАНЫ

НОВАРОДЖАНЫ

Сябе лістаю ў пошуках сюжэта,
Які б спісаў з люстэрка правільны настрой;
Аўтобус гарадскі, звычайная карэта,
Прыпынкамі пярэчыць бавіцца гульнёй.

Бяжыць за вокнамі рака маўкліва,
Падказвае матор пра слухавы абман,
Па-праўдзе, чуцен бег яе імклівы
Праз шум парогаў нават у густы туман.

Гартаюцца лісты бязмоўна, ціха,
Матор шуміць, і што?! Захоплены пагляд!
Там, на рацэ ў люстэрка вершык дыхаў
І рэхам ясным асвячаў сюжэтны лад.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш НОВАРОДЖАНЫ - Пётра Мурзёнак