Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш А ты ідзі!

Дарог у свеце многа,
А ты між іх сваю знайдзі.
Няхай нялёгкая дарога,
А ты ідзі,
А ты ідзі!..

Няхай цябе віхор збівае,
Няхай трывожна даль гудзіць,
Няхай сцяжынку замятае,
А ты ідзі,
А ты ідзі!..

Няхай звісаюць цемрай ночы,
А ты на зорку ўдаль глядзі
Няхай пясок і золь у вочы,
А ты ідзі,
А ты ідзі!..

Няхай, абы ты верыў прагна,
Няхай жуда, няхай адзін,
Няхай каменне, твань і багна…
А ты ідзі,
А ты ідзі!..


Верш А ты ідзі! - Пятрусь Броўка