Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Верабей прымае душ

На двары – люстэркі луж:
Дождж сляды пакінуў.
Душ прымае верабей,
Сеўшы на каліну.
Крыльцамі трапеча ён
I лісткі кранае.
З іх далоняў на яго
Кроплі ападаюць.
Задаволен верабей
Цішай, прахалодай.
– Жыў. Жыў. Жыў, –
заціўкаў ён
Звонка. З асалодай.


Верш Верабей прымае душ - Паўлюк Прануза