Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Птушкі вечнасці

Мае дзяды далёка ад мяне –
У вырай птушкай адляцелі.
Таго, магчыма, не хацелі.
Ды час паклікаў да сябе.

Варушыць вецер памяць роду –
І птушкі вечнасці ляцяць.
Мне болю страты не суняць,
Не супыніць да зор палёту.

Сумуюць птушкі ў зорных далях,
Глядзяць з нябёсаў на жывых.
Вясной пашлюць да нас зямных,
Каб абудзілі час у трэлях.


Верш Птушкі вечнасці - Наталля Каліцька