Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ПРАГНОЗ

За акном – нялётнае надвор’е,
Халады ўваходзяць у азарт.
Дэсантуе
восень на падвор’е,
Пацягнула вiльгаццю ля хат.

Ад дажджоў нiкуды больш не дзецца,
Валуны прамоклi ля вады.
Над травой пажухлай, над азерцам –
След непрыхаванае жуды.

Там,
дзе нас даверлiвасць вадзiла,
Бераг апусцеў без рыбакоў.
i папрэлым лiсцем, жоўтым пылам
Сцежкi зацярушаны вакол.

I пакуль дажджлiва на планеце,
Будзе час курснаткаю чадзiць…
Як антэны,
дрэвы голым веццем
Будуць промнi выраю лавiць.


Верш ПРАГНОЗ - Міхась Курыла