Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш АДАМАВА РАБРО

Спеліць верасень насенне,
Меліць верасень муку
І выстужвае ён сені –
Вецер з поўначы асенні,-
І гуляе
Скразнякамі на таку.
А павее вецер з поўдня –
Над калодзежам
Вядро
Серабрыцца, быццам поўня,
Ці – Адамава рабро?..


Верш АДАМАВА РАБРО - Міхась Курыла