Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мудрыў, шукаў чагосьці

Мудрыў, шукаў чагосьці,
А час адбыў памалу,
Як загуляўшы госьця,
На новыя пашаны.

Мне засталося поле,
Жвір колкі, васількі,
Дзе босаму – гай вольны,
Калі болі сьцярпіш.

Хадзіў, цярпеў балячкі,
Жвірам, наўпрасткі,
Уздоўж сьцежак зіхацячых,
Роўных ад ілжы.

Яно і гэтуль гоіць,
Як дзе, не так ступіў;
Жвір колкі, дух свавольны
І з поля васількі.
-4.08.12.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мудрыў, шукаў чагосьці - Міхась Карцялёў