Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Па гэтай зямлі ўрачыстай

Па гэтай зямлі ўрачыстай
Хадзілі, як лярвы, яны;
Кляліся ня здраджваць раз трыста…
О, чорныя здані вайны!

Паслухай у гневе, радзіма,
Узняўшы над гадамі меч, –
Наш Горкі задушаны імі…
Смяротнай будзь, кара, за смерць!

Яны рыхтавалі нам астму,
Таемныя колбы атрут.
Паны, дакаціліся?! Баста!
Народ вам свой піша прысуд.

Усіх вас, і “левых”, і “правых”
З зямлі бальшавіцкай сатрэ
Народная наша расправа –
Расстрэл!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Па гэтай зямлі ўрачыстай - Міхась Калачынскі