Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзень студэнта

Дзень студэнта і п’яныя твары,
І ў галаве вітаюць мары…

А ты патэлефанавала мне ў той вечар,
Ты пажадала са мной сустрэчы…

Я ехаў, нібы ляцеў,
Ішоў, бяжаў, ажно пыхцеў…

І мы каля універсітэта, і дождж накропвае на нас,
Здаецца, мне пара дадому, здаецца, ужо позні час…

А я нікуды не хачу, нікуды я ўжо ня спяшаюсь,
Бо тут з табою я стаю, а ў марах нават абдымаюсь…

Але развітвацца ўжо час, табе пара і мне таксама,
Я пацалунак атрымаў, ты так была са мной ласкава…

Ты крылы мне ў той час аддала, каб я ляцеў дамой,
Каб потым я к табе спяшаўся, той восеньскай парой…

Той лепшай восенню на свеце, якая можа быць,
У той момант уласнае каханне, мы пачалі рабіць…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Дзень студэнта - Міхал Будаеў