Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ПАДРУЧНІК ГІСТОРЫІ

Анатолю Грыцкевічу.

Раскажы мне, цудоўная кніга,
пра вытокі маёй Беларусі,
хай гаворка струменіццв ціха –
я на шчырасць яе спадзяюся.

Хай старонкі пажоўклыя мовяць
пра шурпатасць карэнняў маіх, —
камячыцца ў душы маёй споведзь,
не хапае паветра на ўздых.

Раскажы, старажытнасці сведка.
як кахалі ў тыя часы.
як мужчыны кальчугі нярэдка
адзявалі не дзеля красы…

Хай звіняць цецівамі стагоддзі, —
я ў імглістую далеч зірну, —
сэрца песню складзе аб народзе,
што у самай гаротнай нягодзе
сваю спіну ніколі не гнуў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ПАДРУЧНІК ГІСТОРЫІ - Мікола Яцкоў