Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не плачу

Не плачу, бы вярба над ручаінай.
Што плач, як вінаватая сама?
Я цешу успамінамі часіны.
Усё было. Ўсяго ужо няма…

І толькі сны былое нагадаюць –
Туга напоўніць сэрца давідна,
І я каханага свайго чакаю
У шэрым змроку стылага вакна.

Прылягу зноў і трапятліва ўстану,
Бо спадзяюся на раптоўнае “авось”.
Мне спадзяванні трохі гояць раны,
Ды сэрца скрушна заціхае штось…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Не плачу - Мікола Ляшчун