Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Апошняе спатканне

Чаму ж ты, мая радасць,
не прыйшла
на нашу развітальную сустрэчу?
Мо восень сцежку лісцем замяла
і змрокам сум
накінула на плечы?

А ён палаў – чакальны наш касцёр,
галінкі перасохлыя гарэлі.
Я да кастра туліў сваю далонь,
каб мае рукі
і цябе сагрэлі.

Касцёр датлеў,
і зрэшты ён патух.
На неба высыпалі густа зоркі.
Навісла ноч.
І мы з агнём удвух
азяблі
ад бязмоўнае гаворкі…


Верш Апошняе спатканне - Мікола Ляшчун