Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мы ўсе хаваем штосьці

Мы ўсе хаваем штосьці ад сябе.
Не бачым, той шчасьлівае дарогі.
А дзень наступны што нам прынясе?
Адказы ці душэўныя астрогі.

Але абмежаваны час людскі,
Каліcьці гэта скончыцца раптоўна.
Над вамі заквітнеюць васількі,
Замест каханьня – вечная лядоўня.


Верш Мы ўсе хаваем штосьці - Мікіта Прыходзька