Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Твая назаўседы

Як артыстка я са сцэны
Вершы ўсе адно чытаю.
Для мяне асіны сцены,
Неба-дах над родным краем.
На валун стары ўзлезла,
Як на нейкі п’едэстал.
Лозы цешацца з гарэзы,
А бярозкі помняць з мал.
Толькі дуб адно шапоча,
Быццам просіць не расці,
Бачыць той маленькай хоча
І баіцца адпусціць.
Не бядуй палетак родны,
Буду я тваей травой,
Пакуль будзе сэрцу згода,
Пакуль думак шмат і мрой.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Твая назаўседы - Марына Бука