Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Сімулякры

Узнімісь вышэй, гнутка позірк свой
Расчыні і ўбірай у сябе сны,
Саладзі глыбей, каб разбіць стандарт,
Беспрасветныя колеры, дні.
У сябе ўбірай цёплы тон нябёс,
Размалюй шэрыя постаці,
Жар агню глытай, каб спаліць мяжу
Паміж жанрамі, проста йсці…

…да цёплых фарбаў,
…да геніальнай глыбі,
…да сціслых жанраў,
…да мастацкай рукі.

Раскідай вакол свой унутраны мір
Каб разгледзіць змаглі,
Душы нашыя, як прыватны пір,
Сімулякрамі выраслі.
Мы ў свет нясем толькі свежы густ
Раствараем насенне былых,
Ваш куфель жыцця на палову пуст,
Мы зальем нотак свежых…

…да грані свету,
…да чырвонай мяжы,
…сімулякр свежы
…расці, расці, расці.

Сімулякрамі зальем свет мастацтва і ідэй,
Мы ўнясем –
Непаўторны колер, гук і нязведанных дзвярэй,
Падымаем творчы дух.

4 ліпеня 2012

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сімулякры - Сяргей Творца