Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Рамонка і адуванчык

Запыталася
Рамонка
Галаском
Дзіцячым,
Тонкім:
– Адуванчык,
Мой браточку,
А дзе твае
Валасочкі?
– Адкажу
Табе я, слухай –
Сам па ветры
Іх раздзьмухаў,
Па зямлі
Я іх рассеяў,
Бо яны,
Яны ж насенне.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Рамонка і адуванчык - Авяр'ян Дзеружынскі