Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На чужыне

Вакол мяне кветкі прыгожа красуюць.
Маркотна між іх я хаджу адзінок,
Аж бачу – мне сіняй галоўкай ківае
Наш родны, забыты ў цяні васілёк.
“Здароў будзь, зямляча!” Чуць бачны ў даліне,
Панура, нявесела шэпча ён мне:
“Ўспамянем, мой дружа, ў багатай чужыне
Аб беднай, далёкай сваёй старане”.


Верш На чужыне - Максім Багдановіч