Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш …І тады закрычаў. І роспачны крык

…І тады закрычаў. І роспачны крык
праз храмы канфесій, праз выбухі й кулі
вырваўся ў космас і ў вечнасці знік.
Зямляне яго не пачулі.

І тады зразумеў: падабрала бяда.
А ў бяды ўсё ж спагады паболей –
як жыццё і ратуе, і топіць вада…
Не крычыце зямлянам ніколі.


Верш …І тады закрычаў. І роспачны крык - Лявон Неўдах