Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бы гарачы бурштын

Бы гарачы бурштын,
Твае слёзы,
Матуля…
Адшаленіў той час,
Калі цвінькалі кулі…
Толькі лісце і сёння
Зрывае вятрысень
3 тых бяроз,
Ля якіх
Ты шаптала:
“Вярніся…”
Толькі ружы і сёння
Схіляюцца нізка
Ля бяроз,
Дзе сыночкам тваім –
Абеліскі…


Верш Бы гарачы бурштын - Кастусь Цыбульскі