Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Скрыпач у пераходзе

Скрыпач у пераходзе

Там непрадказальнасці гукау нямала,
Лагоднасцю скрыпка усе разбауляла.
Лісліва баюкала, гладзіла нервы,
Шаптала на вушка – ты лепшы і першы!

Са слезкамі усіх прабачэння прасіла,
То успомніушы нешта наузрыд галасіла.
Смяялася звонка, вярталася рэхам,
Была заляцанкай прахожым, пацехай.

Ды людзі спяшаліся, нізка галовы,
Не зведаушы цымусу нават паловы.
За руку узяла усе ж яна некаторых,
Спыніцца прымусіла, быць з ею упоруч.

Свяціліся твары, усмешка вітала.
Уяувіў ён сябе прад вялізарнай залай.
(у сталых гадах, усяму ведау цэну)
Яшчэ не адвык ад авацыяў сцэны.

Фрак чорны з адлівам і постаці гонар,
Маэстра узор, прафесійнасці годнасць,
Няголенасць твару ўсяму ў дапамогу,
Аж душы кранала і лашчыла многіх.

Апошнія ноты, удзячнасць у паклоне,
Ён гукамі сэрцы людскія палоніў……!.
Усё падарункам і па дысідэнцкі
Меў шчырасць падзякі ў апладысментах….!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Скрыпач у пераходзе - Уладзімір Гайдук