Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш СПЕЎ РАЗ’ЯТРАНАГА СЭРЦА

Мацнейшая за лёс,
За смерць і за каханне,
Над акіянам слёз
Аднойчы ты паўстанеш.

Рассеецца імгла,
Калі твой гімн зайграе.
І трэсне панцыр зла
Над занядбаным краем.

І стане раптам свет
Надзвычай каляровым,
А ўладара партрэт
Сатлее там, дзе й дровы.

Ты – невідочны мост
Між статкам і народам,
Ты – стрэл, што б’е наўпрост, –
С В А Б О Д А.


Верш СПЕЎ РАЗ’ЯТРАНАГА СЭРЦА - Ірына Хадарэнка