Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сады Семіраміды

Сляза самоты скнарліва сталее –
Семіраміда суму скорана сягоння.
Сасмаглае святло суздром сатлее,
Сканаўшы са смугой самлелага сутоння.

Ссівелым старцам скурчыліся суткі.
Сузор’і стушаваны слотнымі слядамі.
Сакрэты сэрца, стомленага смуткам,
Сасняцца светам са стракатымі садамі.


Верш Сады Семіраміды - Ірына Хадарэнка