Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мне прызначана жыць на мяжы

Мне прызначана жыць на мяжы,
Быць палітрай шматлікіх абліччаў,

Ткаць са слоў габелен таямнічы
І з пачуццяў ствараць вітражы.

На чарговым сваім віражы
Я з’яўлюся ў прасторы касмічнай.

Калі Вечнасць вандроўніка кліча,
Дык слядоў не змываюць дажджы.


Верш Мне прызначана жыць на мяжы - Ірына Хадарэнка