Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Без мовы ты ніхто

Без мовы ты ніхто –
жывёла ды і толькі.
Яда, работа, сон –
такі расклад жыцця.
А роднага ў душы –
ні каліва, ні долькі.
Не дома ў доме ты,
ты дома – у гасцях.

Ды што яшчэ казаць?
ды, пэўна, што нічрга…
Калі без мовы ты –
не можаш чуць прамоў.
Ты хочаш многа мець,
ды пуста тое “многа”,
Калі твая душа
не мае родных слоў…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Без мовы ты ніхто - Ігар Пракаповіч