Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мы па прыўкрасным часе так сумуем

… а мы прамчымся, прабяжым, праскочым
рагаткі веку,
ў залатыя ночы,
уткнёмся зрокам: прывітаньне, людзі,
прыміце нашу жудасную сумесь!

Падспудная энергія таіцца
за шэрымі і колера чарніцы
вачыма, што не здолеюць маніць,
калючымі, нібыта з воўны ніць.

Прымаючы няўдачлівасць любую,
мы па прыўкрасным часе так сумуем,
шануючы рамантыку штодня
ва ўсіх заломах сённяшняга дня.

Бо як інакш нам адчуваць і бачыць,
якая ў Атлантыдзе плынь здарэнняў,
адпрэчваць як сумніўнасці Прадцеч,
у разумнасці звычайнешых сустрэч
Зямлі с суветам іншых вымярэнняў?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мы па прыўкрасным часе так сумуем - Ігар Белкін