Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш За вокнамі слата і скруха

За вокнамі слата і скруха –
Вось-вось і восень праміне,
Гаротная, як пабіруха…
Апошняя ў сусвеце муха
Знайшла прытулак у мяне.

Паўзе, нібыта валацуга,
Шукае шчыліну ў сцяне.
Хутчэй хавайся, недалуга,
Бо знойдзе квадратуру круга
Павук на восеньскім акне!


Верш За вокнамі слата і скруха - Георгій Ліхтаровіч