Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ШТУЧНАЕ СВЯТЛО

Бывае так працягла ноч,
Што дню, здаецца, не саступіць
Але будзільнік б’е чагосць,
І ўжо няма чаго марудзіць.

Я узнімаю галаву
Расплюшчыў вочы, убачыў цені,
Кудысьці коўдру адгарнуў,
Паўстаў, ледзь ледзь не на калені.

І вось здаецца мне – пайшоў.
Зрабіў я крок, другі і трэці.
Не паваліўся ж! Не. Дайшоў…
У той пакой, дзе месяц свеціць.

Там выключальнік і знайшоў
І проста на яго націснуў.
Ну вось ён дзень! Прыходзіць зноў…
А ноч здаецца непахіснай.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ШТУЧНАЕ СВЯТЛО - Франак Нырка