Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пазнанне

Як зморыцца ноч ад кахання,
настыне ў тумане язмін
і неба даспее світаннем,
ты скажаш сціхотна: – Вазьмі,

Вазьмі маё цела, каханы,
і боль мой, і слёзы мае…
і сонца ўзаўецца фантанам
рассыпаных кос па траве.


Верш Пазнанне - Эдуард Акулін