Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На вакзале

Месца сустрэчы нязьменна,
З сонцам вясновым, ці сьнегам –
Пункт прыбыцьця-адпраўленьня,
Альфа твая і амега:
Звонка імкнуцца трамваі,
Дрэмлюць у скверы анёлы,
Нешта ізноў паўтарае
Дыктаркі стомлены голас,
Чэргі таўкуцца ля крамаў,
Гукі рынгтонаў і мату,
Варта праходзіць ля брамы
У камуфляжных бушлатах,
Дробненька сыплецца дожджык
Па навакольных кварталах…
Зь вежы на мокрую плошчу
Зьнічкаю ўпаў недапалак.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш На вакзале - Антон Рудак