Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кастрычнік

Ціха сцелецца, сцелецца
Ліст на ліст у гаях.
Залатая мяцеліца
Шалясціць на дубах.
Замяла рыжаватыя
Верасы, паплавы.
З песняю сумнаватаю
Нада мной журавы.


Верш Кастрычнік - Антон Бялевіч