Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Здаецца мне

Здаецца мне, што воля чалавекаў
залежыць і ад тых, каго пусціў
к сабе ён. ці хто сам туды забраўся,
без папытання. імітуючы абрэка
засеў там і па меры сваіх сіл
спрабуе вырашаць. альбо вагаўся.

Не пара кволая: анёл – нячысцік,
якія сочаць, натаміўшы плечы,
як тузаецца індыкатар спіну,
а сонмішча жаданняў непамысных,
спячы з учынку страву, так дарэчы,
з даменнай печы ў момант загавіны.

Спытай сябе – хіба я ў іх прасіў
парадаў? так пагавары сам-насам,
Cogіto, ergo sum – вось карта брэга,
мяжы дасюсь. і па ўзроўню сіл
пераканай, ўплыў любы ўсячасна
мяжы ніжэй спадара гейзенберга.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Здаецца мне - Андрусь Сталярык