Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мужчына. Жанчына. Чаканне

Мужчына. Жанчына. Чаканне.
Шуканне. Блуканне. Час.
Жанчына. Мужчына. Спатканне.
Вітанне. Пытанне. Адказ.
Мужчына. Жанчына. Дыханне.
Сэрцабіццё. Забыццё.
Жанчына. Мужчына. Каханне.
Мужчына. Жанчына. Жыццё.


Верш Мужчына. Жанчына. Чаканне - Анатоль Вярцінскі